- 220004, г. Мінск, вул. Іерусалімская, 4
- (+375 17) 209 27 09
- (+375 17) 209 27 59
- erc@mchs.gov.by
Аддзел службы і боегатоўнасці падраздзяленняў
Аддзел службы і боегатоўнасці падраздзяленняў з'яўляецца структурным падраздзяленнем дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Рэспублікі Беларусь", на які ўскладаюцца арганізацыя і непасрэдны ўдзел у забеспячэнні пастаяннай гатоўнасці сіл і сродкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях да дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
- ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнага забеспячэння дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, аказанне ім кансультатыўнай і метадычнай дапамогі ў вырашэнні ўскладзеных задач і функцый, а таксама распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па аператыўным рэагаванні пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў на надзвычайныя сітуацыі;
- правядзенне праверак службовай дзейнасці пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў з мэтай вызначэння якасці выканання імі ўскладзеных задач і функцый, вырашэння праблемных пытанняў на перспектыўных напрамках дзейнасці, а таксама аказання практычнай і метадычнай дапамогі кіраўніцтву правяраемых падраздзяленняў у арганізацыі гарнізоннай і дзяжурнай службаў;
- ажыццяўленне штодзённага кантролю па прыцягненню падраздзяленняў для тушэння пажараў і ліквідацыі НС з наступным паведамленнем абласных УМЧС па недахопах для разглядаў;
- правядзенне аналізу баявой працы падраздзяленняў пры тушэнні пажараў і ліквідацыі НС, прыняцце ўдзелу ў працы аператыўнай групы МНС па іх расследаванні;
- арганізацыя і каардынацыя работы газадымаахоўнай службы, а таксама працы па ўдасканаленні яе дзейнасці ў падраздзяленнях МНС Рэспублікі Беларусь;
- распрацоўка (карэкціроўка) праектаў нарматыўных прававых актаў МНС і інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў у галіне арганізацыі гарнізоннай і дзяжурнай службаў;
- арганізацыя і правядзенне штогадовых конкурсаў "лепшы начальнік змены органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» і "лепшы выратавальнік органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь", удзел у арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў сярод спецыялізаваных службаў МНС.
Назад