image description
 

Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання на НС

Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання на НС

1_r4cu.png

Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2005 года № 688 створана дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» (РЦКРНС МНС Рэспублікі Беларусь).

РЦКРНС МНС Рэспублікі Беларусь уваходзіць у сістэму органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе спецыяльныя функцыі па кіраванні і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, маніторынгу і прагназавання надзвычайных сітуацый, кантролю пастаяннай гатоўнасці запасных пунктаў кіравання грамадзянскай абароны.

Асноўныя задачы:

забеспячэнне аператыўнага кіравання сіламі і сродкамі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, каардынацыя работы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый;

ажыццяўленне інфармавання (абвесткі) у адпаведнасці з заканадаўствам насельніцтва, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый па пытаннях узнікнення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны;

забеспячэнне ў адпаведнасці з усталяванай кампетэнцыяй пастаяннай гатоўнасці сіл і сродкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях да дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;

забеспячэнне ў межах сваёй кампетэнцыі функцыянавання сістэмы маніторынгу і прагназавання надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару;

забеспячэнне ў межах, устаноўленых МНС, кантролю гатоўнасці да выкарыстання па прызначэнні запасных пунктаў кіравання грамадзянскай абароны рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;

удзел у падрыхтоўцы і ажыццяўленні мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэнні ўмоў для іх ліквідацыі, павышэнню ўстойлівасці працы арганізацый.


Контакты:

Адрас: 220004, г. Мінск, вул. Іерусалімская, 4  

Рэжым працы: Пн. – Пт. с 9.00 да 18.00 

Кругласутачныя тэлефоны (працуюць усе дні тыдня): (+375 17) 209 27 01 (+375 17) 209 27 08 

Факс: (+375 17) 209 27 59

Прыёмная: (+375 17) 209 27 09 

E-mail: erc@mchs.gov.by


Назад

 

Галасаванне
Мабільны дадатак
Мабільны дадатак
Чароўная книга
Чароўная книга
Адміністратыўныя працэдуры
Адміністратыўныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Міністэрства
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть