image description
 

Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання на НС

Сістэма маніторынгу і прагназавання надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару

Агульныя звесткі аб сістэме маніторынгу і прагназавання надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

У сучасным свеце сістэма маніторынгу і прагназавання надзвычайных сітуацый становіцца на першае месца ў барацьбе з тэхнагеннымі катастрофамі і прыроднымі катаклізмамі. Перспектыва гэтага кірунку відавочная. У галіне абароны насельніцтва і тэрыторый маніторынг і прагназаванне надзвычайных сітуацый гуляе важную ролю, так як назіранне, аналіз і ацэнка стану і змены выяўленых і патэнцыйных крыніц надзвычайных сітуацый, а таксама прагноз ўплыву на бяспеку насельніцтва, арганізацый, навакольнае асяроддзе дазволіць распрацоўваць і рэалізоўваць меры, накіраваныя на папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый, мінімізацыю сацыяльна-эканамічных і экалагічных наступстваў.

Вынікі маніторынгу і прагназавання НС могуць стаць адным з вызначальных крытэраў пры прыняцці кіраўнічых рашэнняў у дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Дакладная і аператыўная інфармацыя аб небяспечнай прыроднай з'яве, аварыі або небяспечным тэхнагенным здарэнні і г.д., апераджальнае адлюстраванне верагоднасці ўзнікнення і развіцця надзвычайнай сітуацыі на аснове аналізу магчымых прычын яе ўзнікнення, яе крыніцы ў мінулым і сучаснасці дазволяць якасна і эфектыўна распрацоўваць праграмы і планы , прымаць дзейсныя рашэнні па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Таму маніторынг і прагназаванне надзвычайных сітуацый - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці МНС Рэспублікі Беларусь.

Першапачаткова маніторынг надзвычайных сітуацый функцыянаваў з складзе Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь (далей НСМНА), якая была створана ў 1993 годзе ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 1992 года "Аб ахове навакольнага асяроддзя».

У 2003 годзе ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лiпеня 2003 года №949 «Аб Нацыянальнай сістэме маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь» маніторынг надзвычайных сітуацый быў выключаны са складу НСМНА.

19 лістапада 2004 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1466 ў Рэспубліцы Беларусь была створана сістэма маніторынгу і прагназавання надзвычайных сітуацый.

Сістэма маніторынгу і прагназавання надзвычайных сітуацый (далей - СМПНС) функцыянуе ў рамках Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Сістэма маніторынгу і прагназавання функцыянуе на рэспубліканскім, тэрытарыяльным і мясцовым узроўнях.

На рэспубліканскім узроўні каардынацыю функцыянавання сістэмы маніторынгу і прагназавання, а таксама функцыі па зборы, захоўванню, апрацоўцы інфармацыі аб надзвычайных сітуацыях і іх прагназаванню ажыццяўляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

На тэрытарыяльным і мясцовым узроўнях збор, захоўванне, апрацоўку інфармацыі аб надзвычайных сітуацыях і іх прагназаванне павінны ажыццяўляць абласныя i Мiнскае гарадское ўпраўленнi МНС і раённыя (гарадскiя) аддзелы па надзвычайных сітуацыях абласных і Мінскага гарадскога упраўленняў МНС.

Аб'ектамі назіранняў пры правядзенні маніторынгу і прагназавання надзвычайных сітуацый з'яўляюцца крыніцы надзвычайных сітуацый.

Асноўнымі задачамі СМПНС з'яўляюцца:

  • правядзенне назіранняў за крыніцамі надзвычайных сітуацый;
  • збор, апрацоўка і аналіз інфармацыі аб крыніцах надзвычайных сітуацый;
  • стварэнне банка дадзеных па крыніцах надзвычайных сітуацый;
  • прагназаванне надзвычайных сітуацый;
  • забеспячэнне рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў інфармацыяй пра пагрозу ўзнікнення або ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Арганізацыю правядзення відаў маніторынгу надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюць 11 органаў дзяржаўнага кіравання па 15 асобных відах маніторынгу.

Мониторинг бел.версия.jpg


Назад

 

Галасаванне
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Мабільны дадатак
Мабільны дадатак
Чароўная книга
Чароўная книга
Адміністратыўныя працэдуры
Адміністратыўныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Міністэрства
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть